Лукашэнка: Я не пацан, які адпрацаваў 5 гадоў прэзідэнтам


5 cнежня 2019 года. Аляксандр Лукашэнка выступае перад дэпутатамі і сенатарамі. Фота – president.gov.by

5 снежня падчас звароту да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савету Рэспублікі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не збіраецца аддаваць камусьці незалежнасць Беларусі.

«Я не пацан, які адпрацаваў тры, чатыры, пяць гадоў кіраўніком краіны. Мне хапіла! І я не хачу перакрэсліць усё, што зрабіў разам з вамі і народам, стварыўшы суверэнную незалежную дзяржаву, каб яе пакласці цяпер у нейкую скрыню з крыжам наверсе – і кудысьці выкінуць або перадаць. Гэтага пры мне не будзе ніколі! Гэта нашая краіна. Мы суверэнныя і незалежныя, і гэтым трэба ганарыцца!» – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле кіраўніка Беларусі, ён прапанаваў Уладзіміру Пуціну, каб у пятніцу, 6 снежня, групы на чале з беларускім і расейскім прэм’ерамі абмеркавалі пакеты «дарожных картаў» і паглыбленне эканамічнай інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы.

Абмеркаванне гэтых пытанняў Лукашэнкам і Пуцінам мае адбыцца на наступны дзень, 7 снежня, у Сочы.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў