Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Санкт-Пецярбург, дзе ён правядзе перамовы з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Тэлеграм-канал «Пул Первого» паведамляе, што сустрэча Пуціна і Лукашэнкі распачнецца а 12:00.
Палітыкі мусяць абмеркаваць беларуска-расейскія стасункі.
Таксама ў Санкт-Пецярбургу Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету і ў нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД.
Нагадаем, у мінулы раз Пуцін і Лукашэнка сустракаліся 7 снежня ў Сочы. Чакалася, што на наступны дзень, 8 снежня, у Маскве на паседжанні Найвышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы адбудзецца падпісанне новай інтэграцыйнай праграмы. Перамовы ў Сочы цягнуліся 5,5 гадзінаў і дамовіцца наконт інтэграцыі кіраўнікі дзяржаваў не змаглі. Лукашэнка ўляцеў у Менск, паседжанне ў Маскве не адбылося.
Па выніках перамоваў у Сочы кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Максім Арэшкін заявіў журналістам, што бакі ўсё ж дасягнулі «сурʼёзнага прагрэсу» падчас перамоваў і праца над «дарожнымі мапамі» будзе працягнутая. Тады ж была анансаваная сустрэча Пуціна і Лукашэнкі 20 снежня.
ІІ belsat.eu