Лукашэнка выключыў Шуневіча, Мясніковіча і Белаконева са складу Савету бяспекі


Аляксандр Лукашэнка 19 снежня падпісаў указ аб змене складу Савету бяспекі Беларусі.

У склад Савету бяспекі ўключаныя новы кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергяенка і міністр унутраных справаў Юрый Караеў. Наталля Качанава, якая раней узначальвала адміністрацыю прэзідэнта, засталася ў складзе Савету бяспекі, але цяпер у якасці старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Адначасова са складу Савету бяспекі выключаныя:

– былы міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч;

– былы сябра Савету Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч;

– былы начальнік Генштабу Алег Белаконеў.

Ігар Шуневіч пайшоў у адстаўку ў чэрвені 2019 года і цяпер ніякіх пасадаў не займае. Мясніковіч нядаўна ўзначаліў калегію Еўразійскай эканамічнай камісіі, а Белаконеў стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Абноўлена
Лукашэнка абмяркоўвае з сілавікамі план абароны Беларусі
2019.12.19 10:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў