Лукашэнка выказаўся пра размеркаванне студэнтаў-медыкаў і галоўную задачу беларускай медыцыны


Падчас сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі медычных ВНУ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што галоўная задача беларускай медыцыны – павялічыць працягласць і палепшыць якасць жыцця грамадзянаў, перадае БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуская медыцына за апошнія гады дасягнула поспехаў у распрацоўцы перспектыўных метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лекавання хваробаў. Таксама ствараюцца новыя лекавыя сродкі і асвойваюцца перадавыя тэхналогіі.

Ілюстрацыйны здымак.
Фота: Sergey Maximishin / Focus / Forum

Паводле Лукашэнкі, самы значны рэсурс – гэта медычныя кадры, таму міністэрствам неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на фарміраванне колькасці месцаў для навучання па патрэбных спецыяльнасцях і прымаць рашэнне з улікам патрэбаў кожнага рэгіёну.

«Сёння вялікая ўвага надаецца пытанням забеспячэння выпускнікоў першым працоўным месцам. Мы, у адрозненне ад іншых краін СНД, захавалі традыцыі абавязковага размеркавання бюджэтнікаў. Наладжана сістэмная праца з выпускнікамі медычных універсітэтаў, у якой удзельнічаюць прадстаўнікі органаў мясцовай улады і патэнцыйныя наймальнікі. Не менш важныя маніторынг замацавання і адаптацыі маладых спецыялістаў на першым працоўным месцы», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што медычныя ўніверсітэты выбіраюць найбольш моцныя абітурыенты.

«Прахадныя балы тут штогод адны з самых высокіх у краіне. Канкурэнцыя велізарная. Так што можна з упэўненасцю сказаць: паступаюць сюды лепшыя. Гэта правільна. Выпадковых людзей сярод медыкаў быць не павінна. Як бы ні было цяжка ў вучобе, працы, гэта – пакліканне», – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Меркаванні
Польшча чакае беларускіх лекараў? Праўда і міфы
2019.11.02 14:09

КА belsat.eu

Стужка навінаў