Лукашэнка ўручыў сям'і кіраўніка Кітая падарункі ад Колі


Аляксандр Лукашэнка падарыў Сі Цзіньпіню і ягоным сваякам падарункі ад малодшага сына Мікалая. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Беларусь -1» у вечаровым выпуску навінаў.

«Падарунак ад малодшага сына прэзідэнта Мікалая сямʼі кітайскага лідара – фірмовы беларускі шакалад і асабіста жонцы – набор шкляных фігур ручной працы. Паводле індывідуальнай замовы яго вырабілі на шклозаводзе «Нёман». 12 жывёлаў з задыякальнага кітайскага календара – як пажаданне дабрабыту і працвітання Сінявокай і Паднябеснай», – гаворыцца ў сюжэце.

Скрыншот “Беларусь-1”

Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічаў у Пекіне ў II Форуме міжнароднай супрацы «Пояс і шлях».

У паездку яго суправаджаў малодшы сын Мікалай. Карыстальнікі інтэрнэту звярнулі ўвагу на новы імідж Колі: ён змяніў прычоску і цяпер выглядае вельмі дарослым у свае 14 гадоў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў