Лукашэнка ўручыў прыз спявачцы, з якой год таму спяваў песню


Лукашэнка ўручае ўзнагароду Павалій.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 ліпеня падчас адкрыцця фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» уручыў адмысловую ўзнагароду «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення» народнай артыстцы Украіны і Інгушэціі Таісіі Павалій.

«У гэтым годзе спецыяльную ўзнагароду «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення» мы ўручаем выбітнай спявачцы і добраму сябру не толькі Беларусі, але і Расеі – народнай артыстцы Украіны Таісіі Павалій», – сказаў Лукашэнка, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Пры гэтым ён нагадаў, што Павалій у свой час яна стала пераможцай конкурсу маладых выканаўцаў у Віцебску.

Hавiны
Магілёўскі аблвыканкам уручыў узнагароду спартсменцы з «ДНР»
2019.04.07 20:49

Сама спявачка прызналася, што атрыманне адмысловай узнагароды кіраўніка Беларусі стала для яе вельмі важнай падзеяй.

«Тое, што я атрымліваю яе на беларускай зямлі, для мяне таксама вельмі важна, бо менавіта тут робіцца ўсё дзеля міру, дружбы і ўзаемаразумення паміж людзьмі», – сказала яна.

Таісія Павалій вядомая не толькі сваёй музычнай, але і палітычнай дзейнасцю. У 2012 годзе яна стала дэпутаткай Вярхоўнай Рады Украіны ад Партыі рэгіёнаў. У верасні 2014 года спявачка разам з былымі калегамі па партыі наведала Расею, пасля чаго ў дачыненні да яе ўзбудзілі крымінальную справу і нават прапанавалі пазбавіць звання «Народная артыстка Украіны». Сама Павалій выехала жыць у Расею.

У 2018 годзе на свяце ў роднай вёсцы Аляксандра Лукашэнкі спявачка выканала разам з кіраўніком Беларусі песню «Верба» на ўкраінскай мове.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў