Лукашэнка ўхваліў унясенне зменаў у газавы кантракт з РФ

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў унясенне зменаў у пагадненне з Расеяй аб парадку фармаванняў цэнаў на газ для Беларусі. Пра гэта гаворыцца ва ўказе, што быў апублікаваны на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Ухваліць праект пратакола аб унясенні зменаў ў пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расейскай Федэрацыі аб парадку фармавання цэнаў (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспартавання па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 года ў якасці асновы для правядзення перамоваў», – адзначаецца ў дакуменце.

Лукашэнка ўпаўнаважыў урад Беларусі правесці перамовы па праекце пратаколу, «дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змены, якія не маюць прынцыповага характару».

Пра змест пратаколу ва ўказе Лукашэнкі нічога не гаворыцца.

У газавым пытанні афіцыйны Менск патрабуе ад Масквы зніжэння цаны да ўзроўню Смаленскай вобласці. Аднак у Крамлі падкрэсліваюць, што без вырашэння пытанняў саюзнага будаўніцтва (у тым ліку стварэння наднацыянальных органаў) Беларусь можа не разлічваць на такі сцэнар. 24 снежня Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю «Эхо Москвы», што Расея наагул хоча павысіць кошт газу для Беларусі ў 2020 годзе да $ 152 за тысячу кубаметраў (у 2019-м было $ 127 за тысячу кубаметраў). Пакуль Беларусь і Расея дамовіліся пра цану на газ толькі на студзень і люты – яна засталася на ўзроўні 2019 года.

Амбасадар РФ у Беларусі: Развязанне нафтагазавых пытанняў знойдуць найбліжэйшым часам

ІІ belsat.eu

Hавiны