Лукашэнка ў Маскве: «Мы добра папрацавалі над інтэграцыяй Беларусі і Расеі»


30 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка вярнуўся з IV Форуму рэгіёнаў у Маскве. Выступаючы з прамовай на пленарным паседжанні Форуму, кіраўнік краіны шмат гаварыў пра інтэграцыю Беларусі і Расеі. 

Значныя выгады ад інтэграцыі, паводле слоў Лукашэнкі, атрымліваюць эканомікі абедзвюх краінаў.

Ён заявіў, што ў гэтым плане Беларусь і Расея «дасягнулі значных вынікаў, якіх не здолелі дасягнуць іншыя краіны ў свеце».

«Тут, можна сказаць, мы добра папрацавалі. Не дзеля ліслівасці, хачу падзякаваць кіраўнікам дзвюх верхніх палат нашых парламентаў. Яны з’яўляюцца «маторамі» інтэграцыйнага руху. Мне вельмі падабаецца іх супрацоўніцтва ў гэтым плане», – падкрэсліў Лукашэнка.

Сёння паміж урадам Беларусі і адміністрацыямі субектаў РФ дзейнічаюць 70 пагадненняў. За кожным пагадненнем замацаваны план мерапрыемстваў на бліжэйшыя тры-чатыры гады.

Акрамя таго, падчас візіту Лукашэнкі ў Маскву паміж дзвюма дзяржавамі былі заключаныя кантракты на агульную суму ў 450 млн долараў. Падпісаныя дакументы, у тым ліку, аб супрацы ў сферы тонкай хіміі і касмічных тэхналогіяў.

КА, belsat.eu, паводле belta.bypresident.gov.by

Стужка навінаў