Лукашэнка ў Ашгабадзе заклікаў падтрымаць Зяленскага

Падчас паседжання кіраўнікоў краінаў дзяржаваў-удзельніц СНД у Ашгабадзе Аляксандр Лукашэнка заклікаў падтрымаць існую ўладу ва Украіне, паведамляе прэсавая служба кіраўніка Беларусі.

«Кажучы пра новую ўладу ва Украіне, хацеў бы і вас заклікаць падтрымаць гэтую ўладу. Вы бачыце тэндэнцыю ўжо згарнуць жадаюць гэтую ўладу, скруціць, зрынуць, але мы павінны разумець, хто пасля гэтага прыйдзе да ўлады ва Украіне», – сказаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Ні з адной іншаю краінаю няма такой кааперацыі». У Жытоміры распачаўся ІІ Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі

На думку Лукашэнкі не выключана, што ў выпадку змены існай улады ва Украіне можа ўзнікнуць «рассаднік» ужо нават не нацыяналізму. Таксама Лукашэнка выказаў шкадаванне, што Кіеў пакінуў СНД.

На мінулым тыдні ў Жытоміры прайшоў другі Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі. Падчас мерапрыемстваў адбылася і сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў. Пасля сустрэчы ва Украіне Лукашэнка запрасіў Зяленскага ў Менск.

Форум рэгіёнаў у Жытоміры: у адказ Зяленскаму Лукашэнка аджартоўваўся

СК belsat.eu

Hавiны