Лукашэнка склікаў нараду па сітуацыі з каронавірусам


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка раніцай 19 сакавіка збірае нараду па эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».

На нараду ў Палацы Незалежнасці запрошаныя лекары-эпідэміёлагі і вірусолагі. Прысутнічаюць міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка, дзяржсакратар Савету бяспекі Андрэй Раўкоў.

Мэта нарады – «выслухаць усе меркаванні і ацэніць абстаноўку».

«Я склікаў вас сёння, каб абмеркаваць эпідэміялагічную сітуацыю ў Беларусі і зрабіць асаблівы акцэнт на сістэмных мерах па барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй». – цытуе Лукашэнку БелТА.

Нагадаем, паводле звестак Мінздароўя, у Беларусі лабараторна пацверджаны 51 выпадак каронавірусу. Ва ўсім свеце ў выніку пандміі захварэлі больш за 200 тысяч чалавек.

КА belsat.eu

Стужка навінаў