Лукашэнка сабраўся ў Еўразвяз: першая на чарзе – Рыга


Лукашэнка і Рынкевічс.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 26 ліпеня на сустрэчы з міністрам замежных справаў Латвіі Эдгарам Рынкевічам падкрэсліў, што найбліжэйшым часам мае намер убачыць сучасную Рыгу. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Таксама Аляксандр Лукашэнка мае намер больш сур’ёзна развіваць эканамічныя адносіны з Латвіяй. Паводле яго, паказнік беларуска-латвійскіх стасункаў амаль у $ 600 млн – вельмі маленькі з улікам наяўных магчымасцяў.

Hавiны
Ці паедзе Лукашэнка ў Варшаву? Каментуе былы амбасадар Польшчы ў Беларусі
2019.03.26 17:17

«Не хацеў бы, каб палітыка пераважала над эканомікай. Але калі нейкія краіны нас не разумеюць і не ўспрымаюць у гэтым плане, і гэта ўплывае на эканоміку Беларусі, вядома, мы будзем шукаць лепшыя варыянты», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што з Латвіяй і яе кіраўніцтвам «няма асаблівых праблемаў».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў