Лукашэнка рыхтуецца да вайны?

Лукашэнка зрабіў палітычны прарыў у спрэчцы з Расеяй аб праве выкарыстоўваць перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.

Выступаючы на ​​ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці, кіраўнік дзяржавы зрабіў даволі смелую спробу «нацыяналізаваць» перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, маўляў, гэта Беларусь і беларусы разбілі фашысцкую Германію.

«Тут, на нашай зямлі, фашысцкія захопнікі, прайшоўшы паў-Еўропы, упершыню сутыкнуліся з самым лютым супрацівам і панеслі найбуйнейшыя страты».

«Вялікая Айчынная вайна магла паставіць кропку ў нашай гісторыі, спыніць існаванне беларускага народа. Але ў страшных выпрабаваннях выявіўся нязломны беларускі характар ​».

«Мы ніколі не забудзем, якой цаной дасталася нам гэтая Перамога»

Hавiны
Лукашэнка прызнаўся, што не хоча ані ў NATO, ані ў Расею – і прапанаваў трэці варыянт
2019.07.02 20:32

Савецкасць – як духоўная альтэрнатыва

Пра Савецкі Саюз толькі адна згадка – мімаходзь і без прывязкі да вайны, як, зрэшты, і пра Расею. Цікавы паварот: калі гэта Беларусь перамагла ў вайне, то тады навошта ў сённяшнім парадзе з нагоды вызвалення Менску ўдзельнічаюць расейскія вайскоўцы?

Аляксандр Лукашэнка падчас выступу на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці.
Фота: president.gov.by

Доўгі час ваенная тэматыка і Перамога служылі ўмацаванню «савецкасці» у свядомасці беларусаў і ў сістэме кіравання дзяржавай. Савецкасць была нібыта духоўнай альтэрнатывай для нацыянальнага адраджэння краіны. Менавіта таму Днём Незалежнасці Беларусі пры Лукашэнку сталі не 27 ліпеня (прыняцце дэкларацыі аб незалежнасці ў 1990 годзе), не 25 сакавіка (абвяшчэнне незалежнасці БНР), а 3 ліпеня – дзень вызвалення сталіцы БССР, горада Менска, у 1944 годзе савецкімі войскамі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў.

Усёй гэтай канструкцыі, далёкай ад гістарычнай рэчаіснасці, нічога не пагражала аж да пачатку ўзброенага супрацьстаяння Расеі і Украіны ў 2014 годзе. Вялікая Айчынная вайна і Перамога ў ёй імгненна сталі найважнейшай ідэалагічнай прыладай расейскай прапаганды і палітычнай мабілізацыі насельніцтва. Вобраз перамогі ператварыўся ў сімвал агульнай перавагі Расеі над Захадам, што было немалаважным ва ўмовах санкцый. Ваенна-пераможная рыторыка стала таксама важным элементам «рускага міру». А гэта ўжо ператварала беларускую прастору, прывязаную не да нацыянальнага, а савецка-пераможнага, у частку «рускага свету».

Дзень Незалежнасці ў Менску, 3 лiпеня 2019 года.
Фота: Арцём Лява / belsat.eu

Ідэалагічныя фантазіі Лукашэнкі

Апора беларускай улады на канцэпцыю перамогі савецкага народа ў вайне стала своеасаблівай ідэалагічнай пасткай, бо не спрыяла ўмацаванню ідэі дзяржаўнай незалежнасці, таму што яна цалкам не аддзяляла Беларусь ад Расеі, а захоўвала прывязанасць да савецкага мінулага. Такі ідэалагічны вакуум, прымаючы да ўвагі намаганні Масквы па саюзнай інтэграцыі, стварыў спрыяльныя ўмовы для духоўнага паглынання беларускага грамадства, а таксама стаў выклікам для дзяржаўнага суверэнітэту.

Рэпетыцыя парада да святкавання 3 ліпеня, 1 ліпеня 2019 года, Менск

Але Лукашэнка не спрабуе перавесці краіну на нацыянальныя рэйкі, адарваць яе ад савецкага мінулага, ён толькі робіць спробы маніпуляваць гісторыяй: захаваць савецка-пераможную канструкцыю дзяржаўнай ідэалогіі, выціснуўшы з яе СССР і Расею. Аднак уціснуць глабальнасць падзеяў 1941 – 1945 гадоў у вузкія ідэалагічныя рамкі наўрад ці атрымаецца. Больш за тое, яны абслугоўваюць ідэалагічныя фантазіі Лукашэнкі, але не працуюць на ўмацаванне грамадства і дзяржавы.

Адзіны механізм абароны ад уплыву «рускага міру» – гэта развіццё нацыянальнай (а не савецкай) ідэнтычнасці беларусаў.

Дык хто ж вораг?

Атрымаўшы перамогу ў адной вайне, Лукашэнка рыхтуецца да іншай, якая, паводле ягоных словаў, можа разбурыць суверэнітэт і незалежнасць краіны. Праўда, з ягонага выступлення не ясна, хто вораг. Гэта і не важна: упор на «новую вайну» быў зроблены ў сувязі з крытыкай паправак у закон аб вайсковай павіннасці. Пагроза і ворагі, хай і не рэальныя – гэта лепшы спосаб растлумачыць народу непапулярныя законы. Але Лукашэнка пайшоў далей, паказаўшы на тое, што прыняты закон – гэта вынік таго, што Беларусь суверэнная і незалежная краіна. Хочаце мець незалежнасць – значыць, мусіце служыць у войску. Цытата:

«І калі паўстала пытанне сёння пра доўг, аб цане незалежнасці хоць бы ў частцы абароны суверэнітэту і незалежнасці, усе закрычалі: не, трэба грамадства падзяліць на часткі, на класы нейкія».

Аб’ектыў
Ваенкамат зможа забараніць выезд за мяжу
2019.06.28 21:33

Калі раней прычынай усіх бед беларусаў быў Захад і апазіцыя, то цяперашнія праблемы – гэта нібыта расплата за суверэнітэт. Іншымі словамі, калі грамадству дрэнна, то трэба вінаваціць не Лукашэнку, а незалежнасць краіны. Такое відавочнае злоўжыванне і маніпуляцыя гэтымі важнымі паняццямі могуць прывесці да трагічных наступстваў для краіны – да поўнай іх дэвальвацыі.

Паглядзеўшы на суверэнітэт і незалежнасць у выкананні Лукашэнка, просты беларус можа сказаць: «а на што мне патрэбны такі суверэнітэт, калі ён штаноў пазбаўляе», – і стане на Маскву маліцца.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў