Лукашэнка разлічвае ў хуткім часе наведаць Рыгу


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Латвіі Эгілса Лэвітса з 65-годдзем і выказаў спадзеў на хуткую сустрэчу ў Рызе. Пра гэта піша БелТА.

У віншаванні адзначаецца, што Лукашэнка разлічвае на працяг сумеснай працы па ўмацаванні добрасуседскіх стасункаў з Латвіяй.

«Гэтаму будуць спрыяць запланаваныя кантакты на вышэйшым узроўні. Разлічваю, што ў хуткім часе мы здолеем сустрэцца ў гасціннай Рызе для абмеркавання шляхоў паглыблення ўзаемадзеяння Беларусі і Латвіі», – падкрэсліў ён.

Візіт Лукашэнкі ў Латвію пераносіўся ўжо некалькі разоў. Першапачаткова ён мусіў адбыцца яшчэ летам 2019 года, але гэтыя планы былі скасаваныя. У лістападзе 2019 года Лукашэнка анансаваў, што наведае Латвію ў першым-другім квартале 2020 года. Пазней была названая канкрэтная дата – 3 красавіка. Аднак праз пандэмію візіт зноў быў перанесены.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў