Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту – паводле яго, гэта ўсё «дурасць, узятая перш за ўсё з Захаду».
«Дзесьці хтосьці ляпнул – аб супрацьдзеянні гвалту ў сям’і. Гэта цяпер модная фармулёўка на Захадзе. У іх хутка семʼяў не будзе: мужык на мужыку ажэніцца або замуж выходзіць. Дзяцей няма каму нараджаць. А мы ў іх запазычваем нейкія нормы паводзін у сямʼі», – дадаў ён.
Лукашэнка прызнаўся, што не прыхільнік таго, каб караць дзяцей. Але часам, на яго думку, гэтага не атрымліваецца пазбегнуць.
«Трэба зыходзіць з той сітуацыі, якая ў нас складваецца. Добры рэмень часам таксама карысны для дзіцяці. Не для ўсіх, вядома, – адзначыў ён. – Віктар, як старэйшы, часта атрымліваў ад мяне. Сярэдні, Дзіма, ужо бачыў, як Віцю трапляла, і роўненька стаяў побач. Малодшага, яму пятнаццаты год, я наогул ніколі не караў: ён гэтага не заслугоўваў».
«Гэта наша традыцыя, наша жыццё, і мы будзем выхоўваць так, як трэба», – падкрэсліў ён.
ІІ, belsat.eu, паводле БелТА