Лукашэнка распавёў, што САЗ раіла Беларусі ўвесці каранцін і, магчыма, каменданцкую гадзіну


Выступаючы перад працаўнікам прадпрыемства «Славянка» ў Бабруйску Аляксандр Лукашэнка распавёў, што Беларусі параілі эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якія наведалі краіну 8-11 красавіка.

Паводле Лукашэнкі, прадстаўнікі САЗ рэкамендавалі Беларусі ўвесці абмежавальныя меры «аж да каранціну».

«Яны да нас любові не маюць. Гэта міжнародная арганізацыя, у якой дастаткова заўсёды палітыкі. Яны прайшліся ўсюды, пайшлі нават у палаты, чаго я не чакаў. Яны нам шмат раілі, аж да каранціну, магчыма, каменданцкую гадзіну», – цытуе Лукашэнка ягоная прэс-служба.

Hавiны
Лукашэнка заявіў, што ўсе хочуць «укусіць» яго праз каронавірус
2020.04.21 12:12

Лукашэнка, выступаючы перад рабочымі прадпрыемства «Славянка», заявіў, што трэба давяраць тым крыніцам інфармацыі, «хто за свае словы адказвае».

«Выйшлі вы на які-небудзь з гадкіх каналаў, якія ў Маскве схаваліся і адтуль плявузгаюць у бок Беларусі, – за што яны адказваюць? Ні за што.

Думаюць, мы ж іх не дастанем. Калі трэба – дастанем. Не ў гэтым сёння пытанне. Мы ж нікога не спыняем. Вы чытайце і рабіце высновы. І верце таму, з каго потым спытаць можна», – сказаў ён.

Лукашэнка запэўніў, што дзяржава не хлусіць грамадству наконт сітуацыі з каронавірусам. «Я шчыра вам кажу, што мы ніколі не хлусілі вам і не хлусім цяпер», – дадаў ён.

Hавiны
САЗ раіць Беларусі адмяніць масавыя акцыі ды перавесці школы на дыстанцыйнае навучанне
2020.04.21 14:53

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў