Лукашэнка распавёў, што Пуціну вельмі спадабалася беларуская бульба


Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання ААТ «Азярыцкі-агра» ў Смалявіцкім раёне распавёў, як Уладзімір Пуцін ацаніў бульбу, якую кіраўнік Беларусі яму падарыў летась у снежні.

«Мне Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін, я ж падарыў яму бульбу… Я яго спытаў у Піцеры: ты гэтую бульбу еў? «Да ты што, – кажа, – Я такой смачнай бульбы ўжо даўно не еў!» Бо ўжо ў шмат якіх краінах вывелі тую бульбу, ужо сеюць абы-што», – адзначыў Лукашэнка.

Гэты эпізод трапіў у рэпартаж тэлеканалу «Беларусь 1», у афіцыйным прэс-рэлізе з візіту ў Смалявіцкі раён словаў Лукашэнкі пра Пуціна не было.

Hавiны
Лукашэнку падарылі лімоннае дрэўца і бульбу. Частку бульбы ён аддаў журналістам
2019.08.31 14:40

Нагадаем, чатыры мяхі бульбы розных гатункаў (для дранікаў і пюрэ, для запякання і г. д.) Лукашэнка прывёз у падарунак Пуціну ў снежні 2018-га. Такі арыгінальны падарунак стаў нагодаю для шматлікіх жартаў і мэмаў у сацсетках.

Пазней прэсавая сакратарка кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант распавядала ў эфіры БТ, што бульба – з агароду Лукашэнкі, і Пуцін сам папрасіў на Новы год у якасці падарунку бульбу ды сала – «маўляў, а што яшчэ можна прывезці з Беларусі?». Прэсавы сакратар кіраўніка Расеі Дзмітрый Пяскоў потым распавёў, што бульба спадабалася Пуціну.

Hавiны
Ад «Майбаху» да гарэлкі: топ падарункаў ад Лукашэнкі ды Лукашэнку
2019.08.01 17:13

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў