Лукашэнка распавёў, што Беларусь не мае намеру ўваходзіць у склад Расеі


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас звароту да парламентарыяў заявіў, што ніхто ніколі не падпіша дакументы, якія нам прынясуць шкоду. Такім чынам кіраўнік краіны пракаментаваў адносіны Беларусі і Расеі, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка падчас выступу ў Палацы Незалежнасці перад дэпутатамі 6-га і 7-га скліканняў распавёў, што Беларусь гатовая на канструктыўнае ўзаемадзеянне з Расеяй, але на раўнапраўнай падставе.

«Мы ніколі не збіраліся і не збіраемся ўваходзіць у склад любой дзяржавы, нават брацкай Расеі», – сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік краіны падкрэсліў, што бакі не вядуць дыялог па палітычных пытаннях, напрыклад пра стварэнне адзінага парламента.

Hавiны
Што трэба ведаць пра «дарожныя мапы» і перамовы Лукашэнкі з Пуціным
2019.12.04 16:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў