Лукашэнка раскрытыкаваў расейскія тэсты на каронавірус


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас выступу перад працаўнікамі шклозаводу «Нёман» раскрытыкаваў расейскія тэсты на каронавірус, паведамляе тэлеканал СТВ.

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што расейскія прылады далі станоўчы вынік падчас тэставання 15 расейцаў, якія прыехалі на будаўніцтва БелАЭС, але пасля апынулася, што інфікаваным быў толькі адзін чалавек.

«Шмат тэстуем, але яшчэ павінен вам адкрыта сказаць, што я выявіў зыходзячы з гэтай інфармацыі, ужо не толькі я: тэсты – ні да чорта. Ні да чорта. Нават тут вось правяралі расейцаў. Пралячылі. На атамную станцыю прыехалі. Усе 15 асобаў. Пралячылі. Даследавалі расейскімі тэстамі. Усе станоўча. Зноў пакладзі ў больніцу і лячы. Адмовіліся ад расейскіх тэстаў, узялі свае, кітайскія – адзін толькі чалавек апынуўся каронавірусным», – распавёў Лукашэнка.

Раней кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей распавёў, што расейскія тэсты ненадзейныя, яны даюць верагоднасць выяўлення каронавірусу каля 60 %. Таму, паводле міністра, такія тэсты Беларусі не патрэбныя.

Hавiны
Чатыры смерці за тыдзень. Што вядома пра сітуацыю з каронавірусам у Бешанковічах?
2020.04.17 16:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў