Лукашэнка расказаў, за што «даў сігнал з Ціханоўскім» і як «з’язджаў з глузду» праз каронавірус


Лукашэнка ў Салігорску.
Фота: president.gov.by

Тэлеканал «Беларусь 1» 28 чэрвеня паказаў закрыты выступ Аляксандра Лукашэнкі перад актывам Менскай вобласці ў Салігорску. Там ён, сярод іншага, распавёў пра выбары і змаганне з каронавірусам.

Гэтак, кіраўнік Беларусі паабяцаў, што «выбары будуць вельмі цікавымі, а пасля выбараў – будзе яшчэ цікавей». Паводле яго, Беларусь «ірвуць у Еўразвязе, на нас звярнулі, як я мякка сказаў, увагу амерыканцы. І Расея – яна ў страшным сне не можа ўявіць, што няма ў іх гэтага саюзніка». Але ён падкрэсліў, што «мы выстаім, мы, кажу, у зямлянках павыміралі, але не здохлі».

Лукашэнка падкрэсліў, што ў Расеі ўсё зразумелі, калі «гэты газпрамаўскі банк прыстукнулі».

«А чаму ўчора пірог [арышты ў «Белгазпрамбанку» і патэнцыйнага кандыдата Віктара Бабарыкі. – Рэд. Belsat.eu] не з’елі, а ямо сёння? А бо не гатовыя былі», – заявіў кіраўнік Беларусі.

Hавiны
Пасля ператрусаў у «Белгазпрамбанку» ў некаторых кліентаў зніклі рэчы з ячэек
2020.06.29 08:22

Паводле яго, у Беларусі «ідзе спакойнае расхістванне абстаноўкі»: паступова «расхістваецца абстаноўка ўнутры краіны, даводзіцца да белага гартавання, ідзе наступ на дзейную ўладу, адбываецца злом улады, добра, калі хтосьці садзіцца ў крэсла ўлады прабеларускі – ды добра ўжо з гэтым Майдане. Праз Майдан, беспарадкі, мітусня – аж да звароту да замежнай дзяржавы».

Ён таксама прызнаў, што «даў сігнал з Ціханоўскім», бо «перажываў за сваю краіну, за якую я пакуль яшчэ адказваю. І буду адказваць заўсёды – у любой якасці».

Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

«Вы мне не паверылі»

Кіраўнік краіны таксама растлумачыў, як прымаў рашэнне адносна каронавіруса. Ён падкрэсліў, што « адкрыта казаў, як мы будзем ажыццяўляць гэта лячэнне, што будзем рабіць і гэтак далей – і вы мне не паверылі».

Лукашэнка заявіў, што сваімі жартамі «пра трактар, пра сто грам, пра лазню» «людзей спрабаваў супакоіць: нам жа сеяць трэба, ад гэтага нікуды не дзенешся».

Паводле слоў, ён «як прэзідэнт, з глузду едучы, тры месяцы перажываючы за тое, што дзеецца з гэтым кавідам».

Hавiны
За дзень медыкі ў Беларусі зарэгістравалі 380 новых заражэнняў каронавірусам
2020.06.28 15:42

«Я ж не ідыёт, я ж таксама разумею, што адзін у свеце, адна краіна асаблівы шлях заняла барацьбы з гэтым вірусам. Мала таго, што вы не зразумелі, а, не дай бог, мы не справімся – вы дакладна пачняце аб мяне выціраць ногі. Лёгка? Нялёгка. Але мы перамаглі», – сказаў ён.

Паводле яго, Беларусь «скацілася з гэтага плато», «але і расслабляцца нельга. Трэба сябе берагчы, трэба займацца спортам, трэба харчавацца нармальна». Ён нават прызнаў неабходнасць «маску апранаць недзе», бо «мы будзем жыць з гэтым вірусам, так, мы будзем хварэць, можа быць, мы наагул не пазбавімся ад яго, як ад грыпу».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў