Лукашэнка расказаў, як не трэба прасіць грошы


Лукашэнка, Русы і Заяц.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 23 верасня абмеркаваў са старшынём Магілёўскага аблвыканкаму Леанідам Зайцам і сваім памочнікам па Магілёўскай вобласці Міхаілам Русым працэдуру вылучэння грошай на праекты.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што вылучэнне сродкаў магчымае толькі пасля стараннага праліку, што імі пісьменна распарадзяцца. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, у якім выпадку распусціць урад
2019.09.19 15:03

«Проста пад абяцанні грошай не будзе. Мы павінны бачыць выразны разлік. Калі вы нешта ствараеце, мы павінны бачыць, калі вернуцца гэтыя грошы», – сказаў ён.

Паводле яго, пры наяўнасці планаў вярнуць пазыкі праз 15-20 гадоў, «ніхто размаўляць не будзе». Лукашэнка дадаў, што атрыманыя грошы адразу павінны пачынаць працаваць, ісці на падаткі, вяртанне крэдытаў, заробкі людзям, вытворчасць прадукцыі і яе продаж, у тым ліку за мяжой.

«Ні ў якім разе не зыходзьце з прынцыпу «прасі больш, усё роўна дадуць менш». Не трэба так рабіць!» – заклікаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў неабходнасць хутка вырашаць пытанні пры рэалізацыі планаў ці пры з’яўленні новых магчымасцяў. Паводле яго, мусіць быць менш бюракратыі.

Hавiны
«Яна ж уся абасраная!» Лукашэнка абараніў кароў ад чыноўнікаў
2019.03.26 17:01

Леанід Заяц, які да нядаўняга часу займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі, быў прызначаны старшынёй Магілёўскага аблвыканкаму пасля скандалу ў аграхолдынгу «Купалаўскае». Былога віцэ-прэм’ера Міхаіла Русага прызначылі тады ж памочнікам прэзідэнта – інспектарам па Магілёўскай вобласці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў