Лукашэнка: Расея патрабуе за нафту не толькі сусветныя кошты, але і прэмію


Аляксандр Лукашэнка распавёў, што Расея запатрабавала ад Беларусі кошты за нафту большыя, чым сусветныя, паведамляе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што Расея акрамя сусветных коштаў на нафту, настойвае яшчэ на істотнай прэміі за пастаўкі чорнага золата.

«А як вы Венгрыі, Польшчы, Захаду пастаўляеце? Без прэміі. Хіба можа так старэйшы брат ставіцца да самага блізкага народу?» – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя паставак нафты, кіраўнік краіны распавёў і пра кошты на газ.

«Мы гатовыя супрацоўнічаць. Але гэта павінна быць сумленна, празрыста і шчыра. Не просім нічога дадаткова да таго, як яны працуюць на Захадзе. Сёння $ 127 за 1 тысячу кубічных метраў газу прапанавалі. Спотавыя кошты ў Еўропе – да $ 100. Мы ж таксама бачым, што ў свеце адбываецца, і лічыць умеем. Таму не трэба крычаць, што вы нас корміце. Хто каго корміць, паказвае тавараабарот», – падкрэсліў кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка таксама распавёў, што 7 лютага мае намер сустрэцца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, каб абмеркаваць кошты на расейскую энергасыравіну.

Hавiны
Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца 7 лютага
2020.02.04 10:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў