Лукашэнка прызначыў новага амбасадара Беларусі ў Расеі


Ім стаў былы намеснік кіраўніка ўраду Уладзімір Сямашка, паведамляе belta.by.

Па сумяшчальніцтву Сямашка будзе прадстаўляць Беларусь у Эканамічным савеце СНД, АДКБ, а таксама будзе займаць пасаду спецпрадстаўніка Беларусі ў пытаннях інтэграцыйнай супрацы ў межах Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ.

Уладзімір Сямашка займаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра з 2014 па жнівень 2018 года. Раней некалькі гадоў быў першым віцэ-прэмʼерам.

Летась афіцэр КДБ распавёў «Белсату» пра тое, як Уладзімір Сямашка «пакрываў» кантрабандную схему экспарту нафтапрадуктаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў