Галоўны рэдактар расейскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў распавёў у эфіры перадачы «Будем наблюдать» падрабязнасці інтэрв’ю з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
«Ну, напрыклад, я размаўляў з ім пра тое, што добра б, каб нашы калегі маглі больш свабодна працаваць у Беларусі. Ён кажа: «А што, я ім перашкаджаю ці што?». Я кажу: «Я не ведаю. Але мяне прасілі вам перадаць гэта меркаванне». – «Ну добра». Ну, неяк так», – адзначыў Венедыктаў.
Паводле яго, «практычна ўсё важнае, прынцыповае ўвайшло ў публічнае інтэрв’ю».
2019.12.27 08:55
У Беларусі недзяржаўныя журналісты перыядычна зазнаюць ціск і іншыя абмежаванні з боку ўладаў. Прыкладам можа быць сітуацыя з нашым тэлеканалам «Белсат».
Чатыры разы «Белсату» адмаўлялі ў акрэдытацыі і адкрыцці карэспандэнцкага пункту ў Беларусі. За працу нашых карэспандэнтаў аштрафавалі амаль на $ 100 тыс. У офісах рэгулярна адбываюцца ператрусы, апошні – 9 красавіка 2019 года. Канфіскаваную тэхніку вяртаюць далёка не заўсёды.
Лідар па затрыманнях нашых журналістаў – Менск (37 выпадкаў), па штрафах – Гомельская вобласць, 45 штрафаў за 3 гады. Выпадкаў гвалту за 12 гадоў існавання тэлеканалу мы налічылі каля 10, – гэта збіццё журналістаў або грубае абыходжанне пры затрыманні.
МГ belsat.eu