Лукашэнка пра «шпіёнскую» справу Шаройкі-Палітыкі: «Я гатовы выканаць свае абяцанні»


Аляксандр Лукашэнка гатовы памілаваць асуджанага украінца Паўла Шаройку, калі Украіна адпусціць беларуса Юрыя Палітыку, які перабывае пад вартай ад чэрвеня 2017-га. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, адказваючы на пытанне тэлеканалу «112 Украіна».

Паводле Лукашэнкі, наконт узаемнага вызвалення нават былі дамоўленасці з ранейшым прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, аднак украінскі бок не выканаў дамоўленасці.

«Я гатовы выканаць свае абяцанні, калі ўкраінскі бок выканае свае», – заявіў ён.

Адказваючы на ​​пытанне, ці магчыма гэта зрабіць да сустрэчы з цяперашнім прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскі ў Жытоміры, Лукашэнка сказаў: «Ды хоць заўтра, але вы не паспееце. Вы ж хочаце Палітыку павесці ў суд».

«Ну вядзіце, калі хочаце. Калі бачыце, што памыліліся, перапросіце. Не надта гучна. Усё роўна, як. Бо галоўнае цяпер не хто вінаваты, а вырашыць праблему. Адпускайце гэтага хлопца, калі ён не вінаваты, і мы ціха і спакойна вырашым гэтае пытанне. Але галоўнае, яно будзе вырашана», – рэзюмаваў Лукашэнка.

Hавiны
«Сакрэтныя файлы», роля спецслужбаў і (не)магчымасць абмену. Усё, што вядома пра гучную «шпіёнскую» справу Шаройкі – Палітыкі
2018.10.23 10:37
  • Юрыя Палітыку затрымалі ў момант праходжання пашпартнага кантролю пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Украіны на тэрыторыі памежнага пункта «Новыя Ярылавічы» 16 чэрвеня 2017 года. З пункту гледжання ўкраінскіх праваахоўнікаў, беларус у інтарэсах трэцяга боку збіраў на тэрыторыі Украіны звесткі аб правядзенні антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе, якія складаюць дзяржаўную таямніцу. Атрыманую інфармацыю ён зашыфраваў і захоўваў на карце памяці свайго мабільнага тэлефона.
  • Юрыя Палітыкі сцвярджае, што ўсе паказанні даваў пад катаваннямі, ніколі не працаваў на беларускі КДБ, не збіраў сакрэтныя звесткі для Расеі. Папярэдні разгляд справы беларуса распачаўся 12 лютага 2018 года, але за гэты час суд амаль не прасунуўся наперад. Паседжанне раз за разам адкладаліся.
  • Журналіста Украінскага нацыянальнага радыё Шаройку затрымалі ў Менску 25 кастрычніка 2017 года і абвінавацілі ў шпіянажы. Паводле КДБ, Шаройка стварыў у Беларусі «агентурную сетку з грамадзянаў Беларусі, якія за грашовую ўзнагароду выконвалі ягоныя заданні па зборы звестак выведвальнага характару ў ваенна-палітычнай сферы». Працу Шаройкі ў Беларусі, паводле заявы КДБ, каардынаваў палкоўнік ГУР МА Украіны Ігар Скварцоў, які «дзейнічаў пад прыкрыццем саветніка амбасады Украіны ў Беларусі». Вярхоўны Суд прысудзіў Шаройку да 8 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён знаходзіцца ў бабруйскай папраўчай калоніі № 2. Афіцыйны Кіеў адмаўляе датычнасць Скварцова і Шаройкі да выведвальнай дзейнасці і лічыць абвінавачванні беспадстаўнымі.
Hавiны
СМІ: журналіст Васіль Сямашка датычны да затрымання Паўла Шаройкі
2018.01.12 13:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў