Лукашэнка пра парад: «Мы проста не маглі інакш»


У сваёй прамове на парадзе 9 траўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не магла адмяніць святочныя мерапрыемствы да Дня Перамогі.

Паводле слоў Лукашэнкі, нават думка змяніць традыцыйны фармат святкавання Дня Перамогі была «для нас недапушчальная».

«Але ў гэтым звар’яцелым свеце, які страціў арыенціры, знойдуцца людзі, якія асуджаюць нас за месца і час правядзення гэтага святога дзейства. Хачу ім сказаць, па-чалавечы. Не спяшайцеся рабіць высновы, а тым больш асуджаць нас, нашчадкаў перамогі, беларусаў. Мы проста не маглі інакш», – падкрэсліў ён.

Лукашэнка заявіў, што ў «нас не было іншага выбару», а калі б і быў, то «мы паступілі б гэтак сама».

У сваёй прамове Лукашэнка ні разу не згадаў каронавірус і пандэмію.

Hавiны
Лукашэнка загадаў пасадзіць на трыбуны радавых, сяржантаў і малодшых афіцэраў
2020.05.09 10:09

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў