Лукашэнка пра падтрымку рэгіёнаў ва ўмовах пандэміі: «Гэта выключана»

Аляксандр Лукашэнка ў гадавіну Чарнобыльскай катастрофы наведвае саўгас «Зара» ў Нараўлянскім раёне.

Як паведамляе БелТА, кіраўнік дзяржавы абляцеў раён на верталёце, азнаёміўся з ходам палявых работ і па прыбыцці пацікавіўся, як ідзе сяўба ў Гомельскай вобласці. Пра гэта яму распавёў старшыня Гомельскага аблвыканкаму Генадзь Салавей.

Лукашэнка таксама пацікавіўся сацыяльна-эканамічным развіццём Гомельскай вобласці.

«Калі вы выйдзеце хоць бы ў нуль? Ты нават не думай, што мы павінны ў сілу нейкіх псіхозаў ці пандэміяў, эпідэміяў скараціць вытворчасць. Гэта выключана. Іншага не дадзена, – падкрэсліў ён. – Калі вы будзеце сядзець: «Вось пандэмія, дайце нам грошай»… Ніхто не дасць – гэта пахаваць грошы».

Генадзь Салавей растлумачыў, што ўсе праблемы ў асноўным датычацца экспартных паставак, якія пасля ўсплёску пандэміі былі спыненыя праз закрыццё межаў у іншых краінах. Цяпер прадпрыемствы працуюць на ўнутраны рынак.

«Дамаўляйцеся, калі адновіцца ўся лагістыка і запрацуюць суседзі. Калі ў вас будуць кантракты на пастаўку пасля пандэміі, мы будзем думаць, як вам дапамагчы», – дадаў Лукашэнка.

Лукашэнка паабяцаў новую канстытуцыю, але не распавёў, навошта яна патрэбная

ІІ belsat.eu

Hавiны