Лукашэнка пра крыжалом: Ты, калі забіваў крыж, думаў, што там галава загінулага чалавека?


Кіраўнік Беларусі 20 красавіка падчас суботніку на «Лініі Сталіна» распавёў, чаму вырашыў знесці крыжы ў народным мемарыяле памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка заклікаў не перабольшваць градус палітызацыі гэтай тэмы, хаця і прызнаў, што не чакаў, што нехта «будзе гэтую праблему палітызаваць».

Лукашэнка на «Лініі Сталіна».
Фота: president.gov.by

Паводле яго, «людзі сёння занятыя на заводах, фабрыках, сеюць хлеб – разумеючы, што без гэтага нельга», і «нават не ведаюць пра нашы хітраспляценні, нейкія дэбаты, градусы», паведамляе СБ.

«Людзі, якім было даручана [добраўпарадкаваць Курапаты. – Заўв. belsat.eu], з душой, шчыра прыйшлі, вычысцілі гэтую тэрыторыю, абгарадзілі лёгкім агароджу. Там яшчэ не скончана. На плот мы вывесім кветкі, як на праспекце Пераможцаў на раздзяляльнай паласе. Мы зробім браму, каб туды людзі маглі зайсці і выйсці», – сказаў ён.

Hавiны
Святлана Алексіевіч: У Курапатах павінныя быць не сотні, а сотні тысячаў людзей
2019.04.15 15:50

Паводле яго, у Курапатах «бэйбусы» з «бел-чырвона-белымі сцягамі» «палівалі» дрэвы, бо «там жа ні прыбіральняў, нічога не было». «Яны прыйшлі – хто пракалоўся, хто нанюхаліся пылу гэтай брыдоты… Некаторыя і па-вялікаму там», – сказаў Лукашэнка.

Таксама, заявіў ён, ва ўрочышчы крыжоў наўбівалі «больш, чым дрэў». «А ты, калі забіваў гэты крыж, думаў пра тое, што там галава загінулага чалавека, што ты заганяеш гэты крыж у яго цела або галаву гэтага чалавека?» – адзначыў кіраўнік Беларусі.

На яго думку, крыжы трэба было не ўбіваць у зямлю, а прывязаць да дрэваў.

«А гэтыя крыжы па перыметры, якія там паўсталі, па пяць – сем метраў. Гэта што? Гэта для тых людзей? Гэта палітыка», – мяркуе ён, хоць і прызнаўся, што не разумее сэнсу такіх крыжоў.

Hавiны
Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў спыніць святатацтва ў Курапатах
2019.04.13 18:46

Прычыну крыжалому Лукашэнка патлумачыў яшчэ і тым, што ў Курапатах пахаваныя не толькі хрысціяне, але і мусульмане ды габрэі. «Ім грошы заплацілі – яны выставілі гэтыя крыжы на агляд», – падкрэсліў ён.

Паводле яго, «нейкі іншы прэзідэнт прыйдзе і пачне шукаць нейкі кансэнсус».

«Пакуль я прэзідэнт, гэтага не будзе. Будзе вызначаны парадак, правілы. Нікому не забаронена будзе туды прыйсці, але па гэтых правілах», – заявіў ён.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка зноў выказаў сумневы, што ў Курапатах пахаваныя менавіта ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Але і заявіў, што «не прыхільнік таго, каб зноў кешкацца, корпацца – ад раскопак да архіваў».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў