Лукашэнка помсціць апазіцыянерам і незалежным назіральнікам


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?time_continue=150&v=9beT9tt8IwU”][vc_column_text]Выбарчы працэс скончыўся, а разам з ім – і «разгул дэмакратыі». Анансаванае зняцце санкцыяў ды лаяльнасць еўрачыноўнікаў да рэжыму Лукашэнкі нібы яшчэ болей развязала ўладам рукі. Цяпер актыўныя беларусы апынуліся пад пільным наглядам праваахоўных органаў.

Найбольш актыўных грамадзянаў – па адным – міліцыянты расшукваюць і выклікаюць на гэтак званыя «прафілактычныя размовы». У РУУСе ўжо пабываў адзін з удзельнікаў акцыі супраць фальсіфікацыі «выбараў», удзельнік паслявыбарчай Плошчы.

«Пагражаць – не пагражалі, пыталіся, ці быў я…ці казаў што-небудзь у мегафон, ці даваў я якія-небудзь інтэрв’ю, на што я адказаў: я не аратар, казаць не ўмею, каб умеў казаць, то і выступіў бы» — кажа ўдзельнік паслявыбарчай плошчы Леанід Кулакоў з кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Міліцыянты расшукваюць і сябраў руху «За свабоду», якія падавалі шматлікія скаргі на фальсіфікацыі падчас назірання. У полі зроку – актывісты са Слуцку ды Маладзечна. Праз мабільную сувязь праваахоўнікі звязаліся і з маці назіральніцы з Барысава.

«Па пытанні, калі яна запыталася: «Чаму ж маю дачку шукаюць», яны сказалі: «Нам трэба вырашыць адно пытанне». Якое менавіта – я думаю, што гэта звязана з тым, што я была назіральніцай на выбарах, пісала дастатковую колькасць скаргаў на ўсе тыя парушэнні, якія былі» – распавядае Алена Гайдук з кампаніі «Права выбару»

Паслявыбарчы Барысаў праславіўся і гучным звальненнем назіральніцы. Увогуле працэс незалежнага назіральніцтва выклікаў моцны ціск з боку праваахоўных органаў.

Дасталася і каардынатару руху «За свабоду» па Менску – Юрасю Меляшкевічу. Падчас падліку галасоў на яго выклікалі нарад міліцыі, які літаральна вынес яго з выбарчага ўчастку.

Укідванні галасоў і бясконцыя «каруселі» – такім запомніўся выбарчы працэс-2015 незалежным назіральнікам. Для актывістаў байкоту ён прайшоў без асаблівага традыцыйнага гвалту. Але ўціск толькі пачынаецца, лічаць самыя актывісты.

Таццяна Уласенка[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў