Лукашэнка пажадаў прэм’еру Кыргызстану «больш снегу»


Лукашэнка ў аэрапорце Манасу.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Кыргызстан, дзе прыме ўдзел у саміце Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

Як паведамілі ў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, у аэрапорце Манасу яго сустракаў прэм’ер-міністр Кыргызстану Мухамедкалый Абылгазіеў.

Падчас размовы з ім кіраўнік Беларусі пажадаў, каб «было больш снегу».

Hавiны
Лукашэнка раззлаваў МЗС Кыргызстану
2019.08.07 13:07

На саміце АДКБ пытанні парадку дня будуць разгледжаныя ў вузкім складзе, а затым у фармаце пленарнага пасяджэння з удзелам кіраўнікоў МЗС, Мінабароны і сакратароў саветаў бяспекі.

Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада ў сваім выступе на саміце акрэсліць пазіцыю і асноўныя прапановы развіцця і ўмацавання бяспекі.

Таксама ён плануе правесці сустрэчы і перамовы з замежнымі калегамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў