Лукашэнка павіншаваў Пуціна і пахваліў поспехі «братняга народа ў стварэнні моцнай і квітнеючай Расеі»

Кіраўнік Беларусі 12 чэрвеня павіншаваў свайго расейскага калегу Уладзіміра Пуціна з Днём Расеі. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

«Гэты дзень сімвалізуе моц і веліч расейскай дзяржавы, гонар за яе шматвяковую гісторыю, багатую культуру і традыцыі. З вялікай павагай у Беларусі ставяцца да поспехаў братняга народа ў стварэнні моцнай і квітнеючай Расеі, забеспячэнні годнай якасці жыцця людзей і росту іх дабрабыту», – гаворыцца ў віншаванні.

Міністры абароны Беларусі ды Украіны абмеркавалі супрацу

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў перакананне, што канструктыўны міждзяржаўны дыялог, заснаваны на прынцыпах узаемнай павагі і падтрымкі, адпавядае карэнным інтарэсам жыхароў дзвюх краін, спрыяе ўмацаванню стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне.

Кіраўнік Беларусі таксама накіраваў віншаванні прэм’ер-міністру Расеі, кіраўнікам Савету Федэрацыі ды Дзяржаўнай Думы.

МГ belsat.eu

Hавiны