Лукашэнка павіншаваў Асада і прапанаваў дапамогу ў аднаўленні Сірыі

Беларусь гатовая аказаць Сірыі «усебаковую» дапамогу ў аднаўленні пасля вайны. Пра гэта кіраўнік Беларусі напісаў у тэлеграме Башару Асаду з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі.

«Менск і Дамаск падзяляюць погляд на неабходнасць пабудовы шматпалярнага свету… У гады ліхалецця Беларусь заўсёды была побач і імкнулася падтрымаць вашыя памкненні ў барацьбе з гэтым злом [тэрарызмам. – Заўв. Belsat.eu], – гаворыцца ў тэлеграме Лукашэнкі. – Сёння з задавальненнем можна назіраць, што вайна заканчваецца перамогай Сірыйскай арабскай арміі, а грамадства, аб’яднанае пад вашым лідарствам, вяртаецца да звычайнага жыцця. Мы гатовыя аказаць усебаковую дапамогу Сірыі ў справе аднаўлення краіны», – запэўніў Лукашэнка.

Башар Асад павіншаваў свайго беларускага калегу ў адказ і выказаў гатовасць да далейшай супрацы.

У 2016 годзе кіраўнік Беларусі падарыў Башару Асаду карціну «Дзень Перамогі!».

Нагадаем, што Грамадзянская вайна ў Сірыі пачалася ўвесну 2011 года. Бакамі канфлікту былі ўрадавыя войскі, якія выступалі на баку Башара Асада, гэтак званая ўмераная апазіцыя, а таксама шэраг ісламісцкіх груповак (у тым ліку «Ісламская дзяржава»), члены якіх узялі пад кантроль частку тэрыторыі краіны.

ЮВ, belsat.eu, паводле president.gov.by

Hавiны