Лукашэнка паспрабаваў «падсаладзіць жыццё» намесніку Дзяржсакратара ЗША

Лукашэнка дорыць кнігу «Спадчына Беларусі». Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 17 верасня па выніках сустрэчы ўручыў намесніку Дзяржсакратара ЗША Дэйвіду Гэйлу набор шакаладу «Прэзідэнт». Адпаведны сюжэт паказаў тэлеканал «Беларусь 1».

«Гэта каб падсаладзіць вашу жыццё», – сказаў Аляксандр Лукашэнка і дадаў, што прысмакі зробленыя ўручную і без цукру.

Упершыню за 11 гадоў у Менску з’явіцца амбасадар ЗША

Таксама кіраўнік Беларусі падарыў прадстаўніку ЗША альбом «Спадчына Беларусі» ды паабяцаў у наступны прыезд адвезці яго ў Белавежскую пушчу.

МГ belsat.eu

Hавiны