Лукашэнка пагутарыў з кіраўніком САЗ

Сітуацыю з каронавірусам у Беларусі абмеркавалі падчас тэлефоннай размовы 12 траўня Аляксандр Лукашэнка і генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Гебрэесус. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Паведамляецца, што размова адбылася па ініцыятыве САЗ. Гебрэесус папрасіў Лукашэнку расказаць пра цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, а таксама пацікавіўся, якая патрэбна падтрымка ад арганізацыі, заявіўшы пра гатоўнасць пры неабходнасці такую ​​дапамогу аказаць.

Як вынікае з афіцыйнага прэс-рэлізу, Лукашэнка ў сваю чаргу расказаў пра беларускую стратэгію барацьбы з распаўсюджваннем віруса, паўтарыўшы ў асноўным тэзісы, агучаныя на сённяшняй нарадзе з урадам. Пра нейкія просьбы з беларускага боку не паведамляецца.

Лукашэнка загадаў адпраўляць пацыентаў з COVID-19 далечвацца ў санаторыі

Таксама Лукашэнка запрасіў кіраўніка САЗ наведаць Беларусь з візітам. Гебрэесус прыняў запрашэнне, паабяцаўшы прыехаць у краіну пасля заканчэння пандэміі.

САЗ прэс-рэліз пра перамовы з Лукашэнкам пакуль не распаўсюджваў.

«Гэта паваротны момант». САЗ заклікала Беларусь да неадкладных захадаў па барацьбе з каронавірусам

ІІ belsat.eu

Hавiны