Лукашэнка падрабязна распавёў, як кіраўнік Віцебшчыны прасіў у яго лекі ад малярыі


Падчас паездкі на Гарадзеншчыну кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў, як кіраўнік Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Шарстнёў прасіў у яго супрацьмалярыйныя лекі, якія медыкі выкарыстоўваюць для лячэння захворванняў COVID-19. Відэа з расповедам Лукашэнкі апублікаваў Telegram-канал «Пул первого».

Аляксандр Лукашэнка ў Лідскім раёне падрабязна распавёў, як яму тэлефанаваў кіраўнік Віцебскага аблвыканкаму і прасіў лекі для лячэння малярыі.

«Аляксандр Рыгоравіч, нам патрэбныя лекі, у нас тут яны скончацца хутка». Ну я ведаю, ён такі куркуль, ведаеце, як Краўцоў у вас. У яго ўсё ёсць, але трэба яшчэ нешта недзе на ўсялякі выпадак – ну якасць някепская. Але я ведаю яго і кажу: «Што табе трэба?» «Ды вось супраць малярыі прэпарата ў мяне няма». Я ўжо абурыўся, думаю, даручыў жа, каб было, як няма? Ведалі, што ў яго запас, але трэба яшчэ. Я, праўда, патэлефанаваў, у мяне за гэта віцэ-прэм’ер адказвае, пакуль я прылячу ў Бярозаўку, ты мне павінен распавесці, што ты яму адправіў. А ў нас запас ёсць, кітайцы нам перадалі гэты запас. Я толькі сеў у верталёт, паўдарогі праляцеў, тэлефануе: «Вашае даручэнне выкананае, там некалькі тысячаў адправілі туды, у Віцебск». Калі сістэма працуе, тады і жыць можна», – распавёў Лукашэнка.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, на Віцебшчыне – 1282 выпадкі COVID-19. Вобласць на другім месцы па колькасці інфікаваных пасля Менску (тут іх 2308). COVID-19 зарэгістраваны ўжо ў 16 з 21 раёнаў Віцебскай вобласці. Агулам у Беларусі па стане на 17 красавіка зарэгістравана 4779 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. Памерлі 42 чалавекі.

Hавiны
Мінздароўя: у Беларусі 4779 выпадкаў інфікавання каронавірусам, 42 чалавекі памерлі
2020.04.17 13:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў