Лукашэнка падпісаў указы па падтрыманні працаўнікоў падчас пандэміі


Аляксандр Лукашэнка 28 траўня падпісаў два ўказы, якія мусяць падтрымаць беларусаў падчас пандэміі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.

Указ №178 «Аб часовых захадах дзяржаўнага падтрымання наймальнікаў і асобных катэгорыяў грамадзянаў» прадугледжвае магчымасць атрымання субсідыяў. Ён падвышае узровень выплаты да мінімальнага заробку, калі працаўнік не працаваў на поўную стаўку ці ўвогуле не працаваў ад 1 траўня да 31 ліпеня. Аднак толькі пры ўмове платы ўнёскаў у ФСАН.

Гэты ж указ прадугледжвае выдаванне адраснага сацыяльнага падтрымання для тых, у каго тэрмін атрымання адраснай дапамогі сканчаецца ў траўні – ліпені.

Указ №179 «Аб аплаце працы» прадугледжвае падтрыманне заробкаў працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў да ўзроўню мінімальнага заробку ў выпадку няпоўнай занятасці ці прастою.

Грошы на новыя выплаты мусяць быць пакрытыя з даходаў саміх арганізацыяў, а калі гэтых сродкаў будзе не хапаць, то з мясцовага або рэспубліканскага бюджэту.

КТ belsat.eu

Hавiны
«Беларусь субсідуе Расею». Эксперты абмеркавалі, як каронавірус паўплываў на нашую эканоміку
2020.05.22 08:00
Стужка навінаў