Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні юбілейнага медалю

Юбілейны медаль «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» заснаваны згодна ўказу кіраўніка Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Медалём узнагароджваюцца ветэраны вайны, былыя вязні фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой Сусветнай вайны.

Акрамя таго, гэтай узнагароды могуць удастойвацца замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне краіны, а таксама вайскоўцы ўзброеных сілаў Беларусі і іншых вайсковых фармаванняў, працаўнікі дзяржаўных органаў і асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзянаў Беларусі, увекавечанне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення краіны.

Медаль створана з латуні. На яе адным баку намаляваны абеліск «Менск – горад-герой» і скульптура жанчыны, якая ўвасабляе вобраз Радзімы. Па акружнасці медалі нанесеная надпіс «Подзвіг народу несмяротны».

У Варшаве ўручылі першы медаль да стагоддзя БНР

СК belsat.eu

Hавiны