Лукашэнка падарыў малдаванам пяць трактароў і два МАЗы

9 красавіка кіраўнік Беларусі падпісаў распараджэнне «Аб аказанні дапамогі Рэспубліцы Малдова», піша belta.by.

Беларусь бясплатна перадасць Малдове пяць трактароў МТЗ-82 і дзве камунальныя машыны МАЗ.

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва belta.by, падкрэслівае, што гэты крок накіраваны на ўмацаванне беларуска-малдаўскай супрацы і далейшага развіцця адносінаў паміж дзвюма краінамі ў духу традыцыйнага сяброўства і ўзаемадапамогі.

Напрыканцы сакавіка Аляксандр Лукашэнка прывёз у Грузію малагабарытны трактар BELARUS-152 і падарыў яго грузінскаму прэзідэнту Георгію Маргвелашвілі.

Лукашэнка паказвае свой падарунак прэзідэнту Грузіі. Фота – president.gov.by

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Hавiны