Лукашэнка паабяцаў змагацца супраць «шаек і бандаў крымінальнікаў»


Сустракаючыся з кіраўніком КДБ Валерыем Вакульчыкам, Аляксандр Лукашэнка распавёў пра «банды крымінальнікаў», палітычную пандэмію і паабяцаў не дапусціць дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне. Пра гэта піша БелТА.

Лукашэнка заклікаў не параўноўваць тое, што адбываецца ў Беларусі, з рэвалюцыямі ў Арменіі ці Украіне. Паводле яго, у Беларусі няма свайго Пашыньяна і Зяленскага, бо тыя перш за ўсё патрыёты. «А некаторыя нашыя хочуць за капейку прадаць усё тое, што тут было створана не толькі прэзідэнтам Лукашэнка, не толькі ўладай. Народам было створана. Таму гэтага дапусціць нельга. Яшчэ раз падкрэсліваю, «майданутым» гэта кажу, што мы ніколі не дапусцім дэстабілізацыі абстаноўкі ў нашай краіне», – заявіў ён.

Кіраўнік дзяржавы пры гэтым акцэнтаваў увагу, што ніхто не перашкаджае беларусам адкрыта выказваць свой пункт гледжання, але гэта трэба рабіць толькі ў вызначаных месцах. «Па-мойму, у Менску гэта шэсць кропак. Наша справа – кантроль, каб вы не выйшлі за рамкі. Шэсць кропак у Менску – ідзі дэбатуй. Але Камітэт дзяржбяспекі разам з міліцыяй ні ў якім разе не павінны дапусціць парушэння закона», – падкрэсліў ён.

«Людзі павінны пайсці самі і дыскутаваць. Хочуць на кухні – калі ласка. Але каб не перашкаджалі іншым людзям. Мы павінны захоўваць парадак. У краіне павінен быць парадак. Мы не павінны дапусціць, каб рознага роду шайкі і банды крымінальнікаў блукалі па краіне з закасанымі рукавамі: людзі, не дай бог, падумаюць, што гестапа вярнулася, вайна пачалася. Вось гэтага мы дапусціць не павінны. І я гэтага не дапушчу, – запэўніў Лукашэнка. – Я ўжо вайскоўцам казаў: адзін буду супраць іх (шаек і банд. – заўв. БелТА) змагацца, калі трэба. Хоць у нас хапае людзей у пагонах, якія здольныя абараніць сваю краіну. Яны разумеюць, што ў гэтай краіне жыць іх дзецям. Нашым дзецям, вашым, не толькі нам самім яшчэ. Мы ж паміраць не збіраемся».

Каго ён лічыць «бандамі крымінальнікаў» Лукашэнка не ўдакладніў. Імаверна, гаворка ідзе пра ўдзельнікаў пікетаў па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую.

Аб’ектыў
Тысячы ў чэргах, што хочуць пераменаў: «Адным словам – на-да-ку-чыў»
2020.05.31 21:31

Лукашэнка вобразна адзначыў, што, па сутнасці, маюць месца адразу некалькі «пандэміяў»: да эпідэміялагічнай дадалася палітычная і эканамічная.

«Ну і шэраг іншых пандэміяў, якія блукаюць вакол нашых межаў, але пакуль баяцца сунуць сюды нос. Мы з гэтымі пандэміі павінны справіцца», – заявіў ён.

Hавiны
Лукашэнка: «Майданаў у Беларусі не будзе»
2020.06.01 12:21

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў