Лукашэнка паабяцаў украінскім журналістам сумленны і адкрыты дыялог

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прадстаўнікамі ўкраінскіх медыяў, паведамляе БелТА.

На сустрэчу з кіраўніком беларускай дзяржавы прыехалі прадстаўнікі інфармацыйных агенцтваў «Укрінфарм» і «Інтэрфакс-Украіна», тэлеканалаў «Украіна», «112 Украіна» і «1 + 1», газеты «Урадавы кур’ер».

Украіна хоча разам з Беларуссю злучыць два моры

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусы і ўкраінцы настолькі цесна звязаны агульнымі каранямі – гістарычнымі, духоўнымі, сямейнымі, што не маюць права страціць гэтае адзінства.

«Мы проста абавязаны захаваць гэта славянскае кроўнае сваяцтва дзеля будучых пакаленняў. Перадаць яго дзецям у імя захавання міру і стабільнасці на нашых землях. Мы заўсёды адчувалі падтрыманне адзін ад аднаго, нягледзячы на ​​тыя забурэнні, якімі нас выпрабоўваў і выпрабоўвае час. Але мы ведаем, што нам па сілах разам пераадолець усе цяжкасці і знайсці рашэнні на карысць нашых краінаў і народаў», – перакананы кіраўнік дзяржавы.

Беларусь абмяркоўвае бяспеку ў нашым рэгіёне разам з Польшчай, Украінай і ЗША

Лукашэнка адзначыў, што Украіна – найважнейшы сусед Беларусі, адзін з галоўных гандлёва-эканамічных партнёраў, і менавіта таму стасункі з ёй заўсёды былі ў прыярытэце.

СК belsat.eu

Hавiны