«Усё будзе рэалізаванае». Лукашэнка абяцае інтэграцыю з Расеяй

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю Аляксею Венедыктаву адзначыў, што ў выпадку пераабрання яго на пасаду прэзідэнта ў 2020 годзе ён працягне рэалізоўваць усе без выключэння дарожныя мапы паглыбленай інтэграцыі з Расеяй, піша прэсавая служба кіраўніка Беларусі.

«Калі мяне людзі выберуць на прэзідэнцкіх выбарах, вядома, я буду рэалізоўваць усе дамоўленасці і ўсе планы, 31 дарожную мапу. Я іх буду ўсе рэалізоўваць. Усё, пра што мы дамовімся з Расеяй, усё будзе рэалізавана», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка і Аляксей Венедыктаў. Фота: http://president.gov.by/

Пры гэтым раней падчас размовы з Аляксеем Венедыктавым Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што наконт 31-ай дарожнай мапы яны з Пуціным дамовіліся не размаўляць. Паводле словаў Лукашэнкі, 30 дарожных мапаў тычацца эканамічных пытанняў. А 31-я мапа – гэта план будаўніцтва або завяршэння будаўніцтва саюзу з наднацыянальнымі органамі.

«Мы наагул выключылі размову на гэтую тэму яшчэ ў Сочы. Але камусьці хочацца. І ўсё падсоўваюць, асабліва праз урад (нядаўна прачытаў – Дзмітрый Анатольевіч пра гэта зноў выказаўся). Ён не быў у Піцеры на перамовах, таму не ведае нават словаў, якія сказаў ваш прэзідэнт. Даслоўна – у Піцеры, калі мы засталіся: слухайце, што мы зноў з гэтай 31-й мапай, мы ж з прэзідэнтам Беларусі дамовіліся, мы наагул не чапаем гэтых пытанняў. Навошта вы лезеце зноў і звязваеце гэтыя пытанні з пытаннямі падатковай сістэмы, эканомікі і гэтак далей?» – адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка: 31-я дарожная мапа – гэта план будаўніцтва наднацыянальных органаў

СК belsat.eu

Hавiны