Лукашэнка: Новыя выклікі руйнуюць дзяржавы знутры і адкідаюць на дзесяцігоддзя назад

Аляксандр Лукашэнка падчас прамовы на парадзе да Дня Незалежнасці адзначыў, што сёння ў свеце «ўсе ваююць супраць усіх» і беларусы абавязаныя захаваць мір і незалежнасць на сваёй зямлі.

«Выканаць гэтую важную місію – значыць годна супрацьстаяць выклікам новых глабальных канфліктаў, ваенных, інфармацыйных і эканамічных. Такіх, якія ахопліваюць усе сферы жыцця, руйнуюць дзяржавы знутры і адкідаюць на дзесяцігоддзя назад у развіцці. Часам – без адзінага стрэлу. Але ўсё часцей па крывавых сцэнарах», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што Беларусь мае намеры «выкарыстоўваць усе рэзервы для аднаўлення стабільнасці і спакою ў рэгіёне». Ен дадаў, што дзяржава працягвае ўмацоўваюць сваю баяздольнасць дзеля захавання міру.

Расею Лукашэнка назваў «галоўным стратэгічным партнёрам», казаў таксама пра супрацу з КНР і краінамі АДКБ. Пра стасункі з ЕЗ і ЗША на гэты раз кіраўнік дзяржавы нічога не сказаў.

Танкі ў Менску. Вайсковая тэхніка прайшла па цэнтры гораду

ІІ belsat.eu

 

Hавiны