Лукашэнка: ніхто звонку не можа пахіснуць тую стабільнасць і незалежнасць, якая зараз у Беларусі

Аб гэтым ён нагадаў падчас шэсця «Беларусь памятае», перадае «БелТА».

Сёння 3 ліпеня, падчас шэсця да помніка Перамогі, Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз нагадаў, што Беларусь мусіць не падпадаць пад вонкавыя ўплывы.

Аляксандр Лукашэнка на афіцыйных урачыстасцях 3 ліпеня. Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

«Ніхто не ў стане звонку пахіснуць тую стабільнасць і незалежнасць, якая зараз у Беларусі. Толькі мы можам вяршыць лёсы свайго народу на гэтай зямлі. Усё залежыць толькі ад нас», – падкрэсліў ён.

Кіраўнік краіны заклікае сёння згадваць імёны савецкіх партызанаў, бо яны «сапраўдныя, не прыдуманыя героі». Менавіта іх памяць ушанавалі хвілінаю маўчання.

Аляксандр Лукашэнка на афіцыйных урачыстасцях 3 ліпеня. Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

«Тут, на гэтым святым месцы мы аддаем даніну памяці героям, якія змагаліся за нашую зямлю і набліжалі дзень Вялікай Перамогі. У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ зрабіў гістарычны выбар – паставіў сваю свабоду тады вышэй за сваё жыццё. Іншага выбару і не магло быць у нашчадкаў старажытнага славянскага народу – моцнага, ганарлівага і незалежнага. Народу, які ніколі і нікога не прыгнятаў. Народу, які ніколі сам не быў рабом», – сказаў ён.

Сыны Аляксандра Лукашэнкі на афіцыйных урачыстцях 3 ліпеня. VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

Сёння на шэсці кветкі да мемарыялу Перамогі разам з Лукашэнкам усклалі ягоныя сыны Віктар, Дзмітрый і Мікалай Лукашэнкі, а таксама старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава і заслужаны артыст Беларусі, спявак Аляксандр Саладуха.

Аўтазакі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, 3 ліпеня 2020 г. Фота: «Белсат»

Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што 3 ліпеня – сімвалічны дзень. Ды і ўвогуле ўсё жыццё створанае з сімвалаў. І заклікаў не забывацца на мясціны памяці Другой сусветнай вайны.

Урачыстасці да 3 ліпеня. Фота: belsat.eu

«Памятайце, пакуль мы разам са сваімі дзецьмі прыходзім да мемарыялаў і абеліскаў, Гасподзь будзе разам з намі. Ён нас заўсёды здолее абараніць ад навальніц і нягод. Але як толькі мы забудзем народную сцежку да гэтых велічных мясцінаў у гісторыі нашай краіны, чакайце бяды», – сказаў кіраўнік краіны.

Урачыстасці да 3 ліпеня. Фота: belsat.eu

Таму ён заклікаў людзей дзе б яны не былі наведваць помнікі Другой сусветнай вайны.

«Не мусіць зарасці народная сцежка. Мы сваімі дзеянні, учынкамі мусіць даказваць, што Беларусь памятае!», – падкрэсліў ён.

КТ belsat.eu

Hавiны