Лукашэнка не захацеў перахрысціцца на Валааме


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня наведаў разам са сваім расейскім калегам Уладзімірам Пуціным праваслаўны Спаса-Праабражэнскі мужчынскі манастыр на востраве Валаам у расейскай Карэліі.

У манастыры кіраўнікі Беларусі і Расеі пабывалі на службе. Пры гэтым, паводле кадраў з расейскага тэлеканалу «Россия 24», Лукашэнка з невядомай прычыны, у адрозненні ад Пуціна, не пажадаў перахрысціцца ў царкве і трымаў правую руку ўвесь час ля сваіх грудзяў. Пры гэтым абодва яны пацалавалі каўчэг з мошчамі апостала Андрэя Першазванага, які захоўваецца ў манастыры, і засталіся каля яго падчас службы.

У праграме нефармальнай сустрэчы на Валааме таксама наведванне манаскіх скітоў і мясцовага музею.

Hавiны
Ці стане Санкт-Пецярбург больш беларускі, чым расейскі? Форум рэгіёнаў Беларусі ды Расеі чакае Лукашэнку і Пуціна
2019.07.17 16:40

Увечары кіраўнікі дзяржаваў мусяць вярнуцца ў Санкт-Пецярбург, дзе 18 ліпеня прымуць удзел у форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў