Кіраўнік Беларусі 12 красавіка наведаў адміністрацыю Парку высокіх тэхналогіяў, дзе агледзеў экспазіцыю распрацовак асноўных кампаніяў – рэзідэнтаў ПВТ. У прыватнасці ягоную цікавасць выклікалі распрацоўкі ў галіне робататэхнікі.
Паводле яго, прадстаўленыя распрацоўкі могуць быць запатрабаваныя ў айчынным аўтамабілебудаванні. «Надыходзіць эра робатаў, хацелася б гэта каму-небудзь ці не», – адзначыў ён, паведамілі ў Адміністрацыі.
Аляксандру Лукашэнку распавялі таксама пра блокчэйн-тэхналогіі і крыптабіржу, азнаёмілі з развіццём ЕРАМ Systems – адной з найбуйнейшых сусветных IT-карпарацый, ядро якой знаходзіцца ў ПВТ.
Кажучы пра далейшыя перспектывы развіцця кампаніі ў Беларусі, кіраўнік дзяржавы заклікаў яе кіраўніцтва не шукаць агульныя падыходы з дзяржаўнымі структурамі, а наўпрост звяртацца да першага віцэ-прэм’ера, калі ёсць нейкія патрэбы ці праблемы.
МГ belsat.eu