Лукашэнка на Раство прыехаў у манастыр і раскрытыкаваў гараджанаў


Лукашэнка ў царкве.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі на Раство завітаў у святыню ў гонар іконы Божай Маці «Дзяржаўная» на тэрыторыі Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра ў Менску. Пра гэта паведамілі ў ягонай прэс-службе.

У царкве Аляксандра Лукашэнку віталі выхаванцы нядзельнай школы, якія падарылі яму букет кветак. Кіраўнік дзяржавы ў адказ перадаў ім кнігі пра праваслаўныя святы і прысмакі.

Затым ён запаліў калядную свечку.

У царкве Аляксандр Лукашэнка таксама выступіў з прамовай, у якой адзначыў, што 2019 год быў няпростым для краіны. Ён падкрэсліў, што вяскоўцы з гонарам пераадолелі мінулы год, а гараджане маглі б спрацаваць лепш.

Hавiны
Цемра, напоеная святлом, або Раство ў царкве XII стагоддзя
2020.01.07 11:45

Паводле яго, няпростым будзе і 2020 год.

«І нам трэба шмат зрабіць для таго, каб гэтак жа годна прайсці яго, захаваўшы нашу краіну, сваю незалежнасць», – сказаў кіраўнік краіны.

Самае галоўнае, дадаў ён, летась быў захаваны «мір і спакой на нашай зямлі».

Hавiны
У навагодняй прамове Лукашэнка назваў галоўнае дасягненне беларусаў за апошнія 20 гадоў
2019.12.31 23:43

Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар святыні ікону «Нараджэнне Хрыстова», а протаіерэй Андрэй Лемяшонак перадаў у дар яму абраз святой Еўфрасінні Полацкай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў