Лукашэнка на Палессі: Хопіць ныць! А то будзе, як у Арменіі ці ва Украіне, ці ўвогуле на кавалкі разарвуць


Жыткавіцкі раён. Фота – president.gov.by

28 красавіка Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Жыткавічы, дзе на паседжанні мясцовага райвыканкаму заявіў, што Беларусь можа стаць «квітнеючым краем».

Паводле кіраўніка Беларусі, дзеля гэтага патрэбная дысцыпліна і галава на плячах.

Галоўным апалагетам ідэі стварэння Палескай аўтаноміі быў Мікола Шэляговіч, які даказваў існаванне асобнага палескага (яцвяжскага) этнасу.

«Хопіць хадзіць і ныць, што мы чагосьці не можам. Будзем ныць да таго часу, пакуль ці не перавернуць, як у Арменіі ці ва Украіне, ці ўвогуле на кавалкі разарвуць. Будзе, як у 1993–1994 гадах, калі вы тут Палескую рэспубліку [магчыма Аляксандр Лукашэнка меў на ўвазе Палескую аўтаномію. – Заўв. Belsat.eu] хацелі стварыць. Пагатоў, што палешукі не дурныя людзі», – прыгадаў Лукашэнка.

«Глядзіце, каб мы не страцілі тое, што маем. І ўсё гэта залежыць ад нас. Мы можам зрабіць сваю краіну не проста на словах квітнеючай, а квітнеючым краем. Толькі трэба галаву на плячах трымаць», – падзяліўся сваймі развагамі кіраўнік краіны.

27 красавіка, наведваючы Тураўскі малочны камбінат Аляксандр Лукашэнка выступіў з рэзкімі заявамі наконт неэфектыўных вытворчасцяў.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў