Лукашэнка – міністрам: «Галавой усе адказваюць за смяротнасць насельніцтва»


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускімі метадамі барацьбы з каронавірусам цяпер карыстаюцца іншыя дзяржавы свету. Пра гэта піша БелТА.

Сёння Лукашэнка праводзіць нараду з удзелам міністраў і кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта, дзе будзе разглядацца праект указу «Аб сацыяльным падтрыманні асобнай катэгорыі грамадзянаў».

«Сітуацыя ў Беларусі сёння з вірусамі і іншымі захворваннямі, якіх у нас хапала і хапае, цярпімая. Мы не кажам, што ў нас усё добра, што мы ўжо бога за бараду ўзялі. Не. Але той метад, якім мы карыстаемся ўжо трэці месяц, прыносіць свой вынік. І гэтым метадам, гэтым шляхам скарысталіся і іншыя дзяржавы. Паглядзіце на заходнія краіны: паволі адкрыліся, пачала працаваць эканоміка, а гэта мільёны людзей. І ў той час як смяротнасць у іх за суткі перавышае ўсіх памерлых (пацыентаў з COVID-19 – заўв. belsat.eu) у Беларусі за гэтыя тры месяцы», – заявіў Лукашэнка.

Паводле яго, багатая Расея таксама зразумела, што могуць быць дрэнныя наступствы, і пачала адкрываць эканоміку.

Hавiны
Лукашэнка: ад каронавіруса ў Беларусі не памёр ні адзін чалавек
2020.04.13 14:32

Лукашэнка звярнуў увагу на важнасць выратавання жыццяў хворых на каронавірус.

«Будзем лячыць людзей, будзем глядзець, што будзе далей. Але хачу ў сувязі з тым, што я падняў гэтае пытанне, катэгарычна папярэдзіць, што галавой усе адказваюць за смяротнасць насельніцтва. Усе гэтыя паказнікі, кавідаўскія і нават пнеўманійныя, колькі ў нас там учора было, колькі сёння і якая дынаміка, – гэта ўсё сыдзе, гэта ўсё забудуць. А вось людзі, якія загінулі, якіх мы маглі выратаваць, але не выратавалі, – гэта застанецца. Жалезна трэба патрабаваць ад Міністэрства аховы здароўя і лекараў захавання жыцця людзей. Я пра гэта ў храме нядаўна казаў, і я гэта бяру на сурʼёзны кантроль», – заявіў ён.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 11 траўня ў Беларусі зарэгістравана 23 906 выпадкаў заражэння COVID-19. 135 пацыентаў памерлі.

Hавiны
«Ад алкаголю памерла больш, чым ад COVID-19». Лукашэнка заявіў, што смяротнасць зніжаецца
2020.05.03 13:08

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў