Лукашэнка ляціць у Туркменістан на саміт СНД


Кіраўнік Беларусі 10-11 кастрычніка наведае з рабочым візітам Туркменістан. У Ашгабадзе ён прыме ўдзел у пасяджэнні Савету кіраўнікоў дзяржаў СНД.

На саміце плануецца абмеркаваць узаемадзеянне ў межах аб’яднання, у тым ліку стратэгічную эканамічную супрацу, узаемадзеянне ў праваахоўнай і ваеннай галінах, барацьбу з тэрарызмам і экстрэмізмам, паведамляе БелТА.

Hавiны
Лукашэнка адмаўляецца ад сэлфі з кіраўнікамі ЕАЭС
2019.10.01 22:26

Таксама запланавана прыняцце звароту з нагоды заканчэння Другой сусветнай вайны.

Апроч таго, Аляксандр Лукашэнка збіраецца правесці шэраг перамоваў са сваймі замежнымі калегамі.

Hавiны
Туркменістан будзе судзіцца з Беларуссю ў Стакгольмскім арбітражы
2019.03.11 17:58

МГ belsat.eu

Стужка навінаў