Лукашэнка падчас візіту на Магілёўшчыну: крадзеж квітнее


Размаўляючы з жыхарамі Касцюковічаў падчас працоўнага візіту ў Магілёўскую вобласць, Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся, што насельніцтву бракуе дысцыпліны і шмат хто не хоча трымацца законаў.

«Разбоўтанасць насельніцтва надзвычайная. Не хачу сказаць, што ўсе дрэнныя. Але крадзеж квітнее. Мне нават сорамна як прэзідэнту аб гэтым гаварыць. Прытым крадуць усё, пачынаючы ад дызельнага паліва і бензіну. Нядаўна выявілі: наўпрост з поля збожжа вязуць дадому. Зрабіліся нахабнымі да такой ступені, што нават не хаваюцца. Бяруць, як сваё. Вось гэта мы павыкарчоўваем з коранем», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Лукашэнка ў Касцюковічах. Фота – president.gov.by

«Не будзе дысцыпліны, арганізаванасці – мы ні адну праблему не вырашым. Калі вы хочаце, каб было лепш тут, а тут павінна быць лепш (у вас цудоўнае месца для жыцця)… Выдатныя працавітыя людзі! Трэба даць ім магчымасць працаваць і зарабляць. А тых, хто перашкаджае, тых мы ў пачуцці прывядзем», – рэзюмаваў ён.

Hавiны
«Жым будзе такі, што вочы палезуць». Лукашэнка наведаў Магілёўшчыну
2019.08.14 12:48

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў