Падчас наведвання Гомельшчыны Аляксандр Лукашэнка зноў закрануў тэму «цукровай справы». Сюжэт пра гэта паказаў тэлеканал ОНТ.
Лукашэнка адзначыў, што ён «жорстка спаганяе з кіраўнікоў» і прывёў у прыклад затрыманне дырэктароў цукровых заводаў.
«Вось сядзяць цяпер і просяцца: адпусціце, пойдзем у калгас гной грузіць. Я кажу: мы ўжо віламі гной не грузім, таму сядзіце. Прызналіся, дзе кралі, усе паадавалі – кажуць, усё забірайце, толькі ў турму не саджайце! А хто цябе пасадзіў у турму? Ты сам сябе пасадзіў. Я ўвесь час кажу: не чапай чужое. Не чапай! Асабліва кіраўнік», – кажа Лукашэнка.
Hавiны
«Цукровая справа»: як выглядае расейскі след
2020.02.13 15:12
- У канцы студзеня ў незалежных СМІ з’явілася інфармацыя пра арышт дырэктара Гарадзейскага цукровага камбінату Міхаіла Крыштаповіча, дырэктара Скідзельскага цукровага заводу Дзмітрыя Ягорава, дырэктара Жабінкаўскага цукровага заводу Віктара Міронава, дырэктара Слуцкага цукрарафінаднага камбінату Мікалая Прудніка і кіраўніка Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрыя Кірылава. Дзеля затрымання Міхаіла Крыштаповіча спецслужбы Беларусі разгарнулі ў небе над Польшчай пасажырскі самалёт «Белавія», які ляцеў з Менску ў Мюнхен. Цягам 11 дзён улады не каментавалі знікненне дырэктараў усіх цукровых заводаў краіны.
- 4 лютага Лукашэнка прызнаў, што затрымання адбыліся паводле ягонага загаду. Кіраўнік дзяржавы назваў дырэктараў заводаў «падонкамі», якія «нахабна сярод белага дня крадуць». У той жа дзень на тэлеканале «Беларусь-1» выйшаў сюжэт пад назваю «Цукровая мафія», дзе распавядалася пра маштабную карупцыю ў цукровай галіне. Прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак паведаміў, што распачаты шэраг крымінальных справаў за атрыманне і дачу хабару. «Штогод сумы хабараў вылічаліся сотнямі тысяч долараў», – адзначыў ён. Таксама прадстаўнік КДБ пацвердзіў арышт экс-кіраўніка 2-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС палкоўніка Уладзіміра Ціхіні, які за хабары «страхаваў цукровую мафію і яе схему».
- Паводле медыяў, у межах «цукровай справы» былі затрыманыя 11 чалавек. Афіцыйна ў справе затрыманыя 7 чалавек. У эфіры «Беларусь-1» прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак сцвярджаў, што ўсе фігуранты даюць прызнальныя паказанні.
Hавiны
«Ягоныя рашэнні не аспрэчваліся». За што КДБ затрымаў «легендарнага» палкоўніка?
2020.01.28 16:04
ІІ belsat.eu